19 лютага апоўднi адбылася буйная аўтааварыя ў Бабруйскiм раёне паблiзу вёскi Савiчы. Там сутыкнулiся тры аўтамабiлi: дзве легкавыя iншамаркi i грузавiк.

У вынiку два чалавекi загiнулi i два атрымалi траўмы. Складаныя ўмовы надвор’я i неасцярожнае манеўраванне — паўтарылася сiтуацыя 17 лютага, калi на гэтай жа трасе Мiнск — Гомель у Бабруйскiм раёне загiнулi 2 дарослых i 2 дзяцей.

У прэс-цэнтры ДАI УУС Магiлёўскага аблвыканкама паведамiлi, што вядзецца следства, высвятляюцца падрабязнасцi здарэння, высвятляюцца асобы загiнулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?