Барак Абама на адзін дзень з’ездзіў у Канаду,
дзе абмеркаваў з прэм’ер-міністрам гэтай краіны Стывенам Харперам гандлёвыя і энергетычныя пытанні, а таксама ўдзел канадскіх войскаў у аперацыі ў Афганістане.

Як перадае «Франс-пресс», Абама наведаў і мясцовы рынак, дзе набыў падарункі для дачок – брэлок, шалік і печыва ў форме кляновага ліста.

На рынку Абама таксама фатаграфаваўся з пакупнікамі, якія прадэманстравалі пры з’яўленні лідэра нечуваны энтузіязм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?