Субота, 22.00 «Інспектар-недарэка» (Inspecteur la Bavure), маст. фільм, рэж. Клод Зідзі (Claude Zidi), 1980 г., Францыя. У галоўнай ролі — Жэрар Дэпард’ё (Gerard Depardieu).
Крымінальная камедыя. Малады паліцыянт-стажыст Мішэль Клеман нарадзіўся ў сям’і паліцыянтаў. Ягоны бацька прымушае сына паабяцаць, што той пойдзе шляхам бацькоў. Мішэль, вырашыўшы працягваць сямейную традыцыю, увесь час трапляе ў недарэчныя сітуацыі. Але ў складанай сітуацыі недарэка не губляецца і ўступае ў двубой са злачынцам…