Уладальнікі японскага рэстарана ў Нью-Ёрку пастанавілі вызваліць 140-гадовага амара, які жыў ў акварыюме, чакаючы страшнай смерці ў кіпені.
9-кіляграмовага амара Крэйга адвязуць да берагоў акіяну ў штат Мэн.
Вольнасць для амара здабыла арганізацыя "Людзі за этычнае абыходжанне з жывёламі".
Адкуль вядома век амара, агенцтва не падаюць.