Сёння раніцай быў абнародаваны новы рэйтынг Сусветнай тэніснай асацыяцыі (WTA).

У агульным рэйтынгу беларуска ўзнялася на тры прыступкі і цяпер займае 11‑е месца з 3406 баламі.

Першае месца ў амерыканкі Серэны Уільямс (9 982), 2‑е — у расіянкі Дзінары Сафінай (9 021), 3-е у Елены Янкавіч (Сербія).

У чэмпіёнскай гонцы WTA, дзе ўлічваюццца вынікі 2009 году, Вікторыя Азаранка займае 7‑е месца (840 балаў). 1-е месца таксама ў Серэны Уільямс.

У рэйтынгу тэнісістаў, што выступаюць у парах, Вікторыя на 19-м месцы.

Вікторыя Азаранка палепшыла свае рэйтынгавыя паказчыкі дзякуючы перамозе на турніры ў Мемфісе ў адзіночным і парных разрадах.

Сайт WTA зазначае, што сёлета 19-гадовая беларуска ўжо зарабіла 151 297 даляраў, з іх - 134 439 у індывідуальным разрадзе, 16 858 - у парным.

Вольга Гаварцова зарабіла 30 737 даляраў, Настасся Якімава - 28 203.

Глядзі таксама:
Вікторыя Азаранка выйграла свой другі турнір

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0