Сотні тысяч мясцовых жыхароў і турыстаў з усяго свету едуць на карнавал у Рыё.

Усе чакаюць галоўнай падзеі карнавалу - спаборніцтваў найлепшых школ самбы.

Бразільскі карнавал - гэта свята прыгажосці, азарту, танцаў і ... эротыкі. Нездарма Міністэрства аховы здароўя, як заўсёды, выказвае заклапочанасць усплёскам венерычных захорванняў падчас (ці пасля) карнавалу, а таксама абортаў.

Сёлета на барацьбу з "пабочнымі эфектамі" карнавалу раздаюць насельніцтву па ўсёй Бразіліі мільёны бясплатных прэзертатываў.

Карнавал прыцягвае ў Рыё-дэ-Жанейра мноства злодзеяў. Ужо некалькі дзесяткаў чалавек былі абраваныя, а колькіх яшчэ абрабуюць на вуліцах гораду.

Фота з daylife.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0