photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў выбарачнае даследаванне хатніх гаспадарак за 4 квартал 2008 году «Размеркаванні насельніцтва паводле ўзроўню сярэднядушавых наяўных рэсурсаў па краіне».

Згодна з гэтым даследаваннем, у Беларусі ў 9,4% насельніцтва, з улікам малых дзяцей, узровень «наяўных рэсурсаў (гэта не толькі заробак, але і ўскосныя даходы, у тым ліку і вырашчаная на падворку гародніна) складае да 250 тыс. рублёў у месяц;

У 45% насельніцтва ўзровень наяўных рэсурсаў складае ад 250 тыс. да 500 тыс. рублёў у месяц;

У 28,3% ‑ ад 500 тыс. да 750 тыс. рублёў;

у 10,3% -- ад 750,1 тыс. да 1 млн рублёў;

і толькі ў 7,0% насельніцтва -- больш за 1 млн руб.

***

Што да становішча па абласцях:

Найбольш бедныя нашыя суайчыннікі на Берасцейшчыне. Тут у 15,2% насельніцтва ўзровень наяўных рэсурсаў да 250 тыс. рублёў у месяц.

У Мінску такіх (3,0%), У Гродзенскай вобласці — 7,6%.

У Віцебскай вобласці — 12,1%, Гомельскай — 9,7%, Мінскай — 8,6%, Магілёўскай — 10,3%.

У межах 250 тыс. — 500 тыс. рублёў
на Берасцейшчыне ‑‑ 48,1% насельніцтва, Віцебшчыне — 48,4%, Гомельшчыне — 51,3%, Гарадзеншчыне — 51,1%, Мінску — 28,0%, Мінскай вобласці — 43,3%, Магілёўскай — 48,8%.

***

Што да Еўрасаюзу, то лічыцца, што рыса беднасці складае 60% ад узроўню сярэдняга заробку. Адпаведна ў кожнай краіне рыса беднасці свая.

***

У межах 500,0 — 750 тыс. рублёў:
у Берасцейскай вобласці — 25,4%, Віцебскай — 24,2%, Гомельскай — 24,9%, Гродзенскай — 27,1%, Мінску — 36,2%, Мінскай — 30,8%, Магілёўскай — 27,7%.

***

У межах 750,1‑1 000 млн
у Брэсцкай вобласці 7,6%, Віцебскай — 9,5%, Гомельскай — 9,4%, Гродзенскай — 8,0%, Мінску — 17,1%, Мінскай — 10,0%, Магілёўскай — 9,1%.

***

з узроўнем наяўных рэсурсаў больш за 1 млн рублёў на душу насельніцтва:

у Брэсцкай вобласці — 3,7% насельніцтва, Віцебскай — 5.8%, Гомельскай — 4,7%, Гродзенскай — 6,2%, Мінск — 15,7%, Мінскай — 7,3%, Магілёўскай — 4,1%.

***

Доля хатніх гаспадарак з узроўнем сярэднядушавых наяўных рэсурсаў ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму (на сёння 363 тыс. рублёў) — 5,3%, у тым ліку хатніх гаспадарак з дзецьмі — 10,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0