18 тысяч злотых кампенсацыі ад дзяржавы — гэта больш за 3 тыс. 800 еўра
— атрымае гісторык, універсітэцкі выкладчык і вядомы дзеяч беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы Алег Латышонак.

Беластоцкі акруговы суд абавязаў дзяржаву выплаціць Латышонку згаданую суму за зняволенне падчас ваеннага становішча.

Алег Латышонак быў затрыманы ў красавіку 1982 году за дзейнасць у антыкамуністычным прафсаюзе «Салідарнасць».

Пасьля знаходжання ў турме восем месяцаў доўга не мог знайсці працу.

А.Латышонак пачаў займацца прафесійнай гістарычнай дзейнасцю толькі пасля грамадска‑палітычных пераменаў у Польшчы.

Пасля вердыкту суда Алег Латышонак заявіў, што будзе падаваць апеляцыю, паколькі суму кампенсацыі лічыць сімвалічнай.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0