Астэроід Апофіс «можа апынуцца ў небясьпечным для Зямлі суседстве: у 2029 годзе ён, паводле папярэдніх разлікаў, падыдзе на адлегласць у дзесяць разоў бліжэйшую, чым Месяц адстаіць ад нашай планеты». Такую думку выказаў прэс‑сакратар Галоўнай астранамічнай абсерваторыі РАН Сяргей Смірноў.

«Пры такім сцэнарыі шасцісотметровая глыба нічога добрага, у прыватнасці, для плануемых да таго часу тэлекамунікацыйных платформаў з спадарожнікамі сувязі на геастацыянарнай арбіце не абяцае», ‑‑ адзначыў ён.

Але цяпер немагчыма максімальна дакладна разлічыць будучую арбіту астэроіда.

Згодна з словамі прэс‑сакратара абсэрваторыі, «у 2012 годзе таксама нечакаецца некаторае збліжэнне Апофіса з нашай планетай, толькі пасля гэтага мы здолеем канчаткова вызначыць ягоную арбіту ў 2029 годзе. Для таго, каб упэўнена прагназаваць, ці сутыкнецца Апофіс з Зямлёй, неабходна ведаць парадак гэтых лічбаў з дакладнасцю да дзясяткаў метраў», адзначыў Смірноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?