Калі б прэзідэнцкія выбары ў Літве адбыліся сёння, на іх упэўнена перамагла б Даля Грыбаўскайтэ.

Грыбаўскайтэ працуе еўракамісаркай (пасада, адпаведная рангу міністра ў Еўрасаюзе). Грыбаўскайтэ лічаць валявой і дасведчанай, выбарцаў прыцягвае таксама наяўнасць у яе эканамічнай адукацыі. З ёй звязваюць надзеі на выратаванне ад небяспек крызісу. За яе на сёння гатовыя прагаласаваць 60% выбарцаў. Па папулярнасці яна ўжо абагнала дзейнага прэзідэнта Валдаса Адамкуса, які не будзе балатавацца болей з прычыны сваіх паважных гадоў.

Яна не адзіны новы твар у палітыцы нашага паўночна-заходняга суседа.

Цалкам магчыма, што Саюз лібералаў на выбары ў Еўрапарламент павядзе вядомы ў Літве філосаф, дэкан факультэту палітычных навук і дыпламатыі універсітэту імя Вітаўтаса Вялікага Леанідас Донскіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?