Тытаніевыя нанатрубкі дазваляюць капіяваць фотасінтэз пад сонечным святлом.
Масіў нанатрубак з дыяксіду тытану (тытаніі) пад уздзеяннем сонечнага святла можа ператвараць сумесь вуглекіслага газу і вадзяной пары ў прыродны газ. У будучыні можа вырашыць праблему парніковых выкідаў, якія маюць вынікам глабальную змену клімату.
Ператвараць вуглякіслы газ у вуглявадароды з дапамогай наначасціц дыяксіду тытану альбо вугляродных нанатрубак навукоўцы ўжо прапаноўвалі, аднак для працы такім каталізатарам да гэтага часу было неабходнае ўльтрафіялетавае выпраменьванне. Новая распрацоўка навукоўцаў з універсітету амерыканскага штату Пенсільванія дазваляе ажыццяўляць гэтую рэакцыю значна больш эфектыўна: навукоўцам удалося прымусіць каталізатар працаваць пад уздзеяньнем шырокага дыяпазону хваляў сонечнага святла.
Сакрэт поспеху — атрыманне аксіду тытану ў форме нанатрубак, кожная з якіх мае дыяметр 135 нанаметраў і ў даўжыню дасягае 40 мікрон. Акрамя таго, каталітычная актыўнасць часціцаў павялічваецца пасля пакрыцця паверхні трубак наначасціцамі медзі і плаціны. Апісанне работы надрукаванае ў часопісе Nano Letters.
Устаноўка, сабраная з выкарыстаннем гэтага матэрыялу, дазволіла пад уздзеяннем сонечнага святла ператварыць сусмесь вуглякіслага газу і пары вады ў метан, этан і прапан у 20 разоў больш эфектыўней, чым з дапамогай звычайных каталізатараў — з хуткасцю 160 мікралітраў у гадзіну ў пераліку на грам нанатрубак. Нягледзячы на тое, што гэтай эфектыўнасьці яшчэ недастаткова для прамысловага выкарыстання, аўтары распрацоўкі не хаваюць свайго аптымізму і перакананыя, што эфектыўнасць каталізатара можна яшчэ значна павялічыць.