Ілюстрацыя з ej.ru

Ілюстрацыя з ej.ru

Белстат: сярэдняя налічаная зарплата (бруднымі) скарацілася з 1000,2 тыс. руб. у снежні да 919,6 руб. у студзені. Калі браць у далярах — з 450 даляраў да 330 даляраў.

У Беларусі намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у студзені 2009 году склала 919,6 тыс. рублёў, паменшаўшы проці студзеня 2008 г. на 8,1% (80,6 тыс. руб.), паведаміў Белстат.

Рэальная зарплата (разлічаная са скідкай на рост спажывецкіх цэнаў) зменшылася на двухзначную лічбу.

Самай высокай застаецца зарплата ў будаўніцтве (дзе працоўная сіла найбольш мабільная, а рынак паслуг адзіны для Ўсходняй Еўропы), фінансавым сектары і ў выкладчыкаў ВНУ (палітычнае значэнне для кантролю над студэнцтвам). Самай нізкай — у сельскай гаспадарцы і сферы дашкольнай і сярэдняй адукацыі, працаўнікі якіх цалкам залежныя ад дзяржавы.

Падзенне заробкаў у нацыянальнай валюце і іх даляравага эквіваленту ў Беларусі сувымернае з падзеннем іх у Расіі і Ўкраіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?