"Еўрасаюз пакуль не прыняў канчатковага рашэння аб уключэнні Беларусі ў праграму "Усходняе партнёрства". Пра гэта БелаПАН паведаміў Ян Сліва, прэс-сакратар пастаяннага прадстаўніцтва Чэхіі, якая старшынствуе ў ЕС.

Такім чынам ён аспрэчыў паведамленне РІА Новости аб тым, што 23 лютага ў Бруселі міністры замежных спраў ЕС прынялі рашэнне аб членстве Беларусі ва "Усходнім партнёрстве".

"Рашэнне будзе прынята прыкладна ў сакавіку", — паведаміў Я.Сліва.

У выніковым дакуменце аб пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін ЕС, што прайшло 23 лютага ў Бруселі, указваецца, што міністры абмеркавалі "падрыхтоўку да прыняцця" ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Чакаецца, што ў сакавіку новую палітыку ўхваляць кіраўнікі ЕС. Устаноўчы саміт "Усходняга партнёрства" пройдзе 7 мая ў Празе.

Да ўдзелу ў праграме "Усходняе партнёрства" запрошаныя шэсць постсавецкіх краін — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. Удзел Беларусі пакуль пад пытаннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?