Еўракамісія прысудзілі тытул «Самай зялёнай стаіцы» Еўропы Стакгольму.
Гэтае званне сталіца Швецыі будзе насіць увесь 2010 год, выконваючы ролю арыенціра для другіх еўрапейскіх гарадоў — у іх высілках зменшыць забруджаванне навакольнага асяроддзя.
Кандыдатуры на атрыманне ганаровага звання вылучалі Амстэрдам, Осла, Брысталь, Гамбург, Капенгаген.
Еўракамісія пастанавіла, што нямецкі Гамбург прыме эстафету «зялёнай сталіцы» ў 2011 г.
Прэтэндаваць на тытул можа любы еўрапейскі горад з насельніцтвам больш за 200 тыс., які праводзіць экалагічныя ініцыятывы.
Стан грамадскага транспарту, якасць паветра, метады утылізацыі адкідаў, уклад у барацьбу з глабальнымі кліматычнымі зменамі — вось некаторыя крытэры, паводле якіх адбіраюцца «самыя зялёныя».