У берлінскай галерэі ACUD адчынілася персанальная выстава беларускага фатографа Андрэя Лянкевіча «Focus on Belarus. Terra Incognita».

Сярод здымкаў, выстаўленых у галерэі, можна пабачыць працы з серыі «Паганства».

***

Андрэй Лянкевіч. Нарадзіўся ў 1981 г. у Горадні. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт радыёфізікі і электронікі. У 2002-08 гг. — фотакарэспандэнт «Нашай Нівы».

Ягоныя фотаздымкі друкаваліся ў вядучых СМІ Расіі («Огонёк», «Московский комсомолец», «Известия»), Польшчы (Gazeta Wyborcza), ЗША. Газета «Нью-Ёрк Таймс» у 2006 г. змясціла яго фота з падзеяў на Плошчы на першую старонку.

Праз свае здымкі выйграў прэстыжную дзевяцімесячную стыпендыю World Press Foto.

Персанальныя выставы Андрэя Лянкевіча праходзілі ў Беларусі, Расіі, Галандыі, Літве,Чэхіі, Нарвегіі, Польшчы, Германіі. Удзельнік шматлікіх еўрапейскіх фотафорумаў.

Азнаёміцца з працамі Андрэя можна на ягоным персанальным сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?