Фота euromedinfo.eu

Фота euromedinfo.eu

12—13 сакавіка Беларусь з афіцыйным візітам наведае еўракамісар па замежных сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра‑Вальднер.
Гэта будзе першы візіт еўракамісара ЕС у Беларусь.

24 лютага на сустрэчы з журналістамі ў Брусэлі Беніта Ферэра‑Вальднер адзначыла важнасць сваёй паездкі ў Беларусь.

Паводле яе словаў,

калі па выніках візіту пацвердзіцца прагрэс Беларусі ў вобласці дэмакратызацыі і выкананне беларускімі ўладамі ўмоваў ЕС, краіна будзе ўключана ў новую палітыку Ўсходняга партнёрства ЕС.
І тады Беларусь будзе запрошана на ўстаноўчы саміт праграмы 7 траўня ў Празе, паведаміла еўракамісар.

19 лютага ў Мінску пабываў генеральны сакратар Рады ЕС Хаўер Салана. Ён сустрэўся з Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Мартынавым, прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0