Асамблея няўрадавых арганізацый і ініцыятываў адбудзецца 6‑7 сакавіка ў Мінску.

Да ўдзелу ў ёй арганізатары разаслалі запрашэнні ў больш чым 300 арганізацый. Пра гэта яны паведамілі сёння на прэс-канферэнцыі.

Галоўная мэта асамблеі — ацаніць цяперашнюю сітуацыю ў трэцім сэктары. Гэта важна яшчэ і таму, што папярэдняя Асамблея праводзілася яшчэ ў 2004 г. За гэта час ў трэцім сэктары з’явілася шмат моладзі. І невыпадкова, што ў праграме мерапрыемства ёсць і новыя акцыі, як, прыкладам, сустрэча прадстаўнікоў «новых медыяў»— людзей, якія займаюцца рознымі інтэрнет‑праектамі ў рэгіёнах.

Уладзімір Глод, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0