Як стала вядома «Народным навінам Віцебска» наш зямляк, сябра Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ Зміцер Піменаў,
які ў снежні 2000 г. быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю і зараз жыве ў Бельгіі, абвешчаны Interpol у міжнародны вышук.

22 студзеня 2009 г. на сайце Interpol ў раздзеле «Wanted» з’явілася анкета сп. Піменава, дзе сцвярджаецца, што

ён у вышуку за вандалізм і хуліганства, а запыт на яго арышт выдадзены з Віцебска.

Нашай рэдакцыі ўдалося звязацца са Змітром, і ён паведаміў, што ўжо ведае пра вышук: «Пра тое, што я аб’яўлены ў вышук мне паведамілі спецслужбы Францыі, бо, у сувязі са сваёй грамадскай дзейнасцю, я мушу наведваць некаторыя еўрапейскія краіны. Адказныя за вышук добра разумеюць, што гэта палітычная справа інспіраваная беларускім бокам, таму па‑сяброўску параілі быць асцярожным і без патрэбы не пакідаць межы Бельгіі. На тэрыторыі Бельгіі я ў поўнай бяспецы, бо знаходжуся пад абаронай Жэнеўскай канвенцыі, якая гарантуе мне недатыкальнасць».

Са слоў сп. Піменава ён праз свайго адваката ўжо даслаў запыт у штаб‑кватэру Interpol у Ліёне, аднак пакуль ніякіх тлумачэнняў не атрымаў.

Нагадаем, што у 2005 г. Зміцер Піменаў ужо быў арыштаваны бельгійскімі ўладамі і трапіў у турму.
Гэты арышт выклікаў абурэнне ў беларусаў свету, і нават з адмысловай заявай выступіла Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, пасля чаго наш зямляк быў вызвалены. Да гэтай пары Зміцер не ведае прычынаў арышту, у верасні ж мусіць быць разгледжаны яго іск да Бельгіі адносна гэтай справы.

Сяргей Серабро, Народныя навіны Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0