Згодна з апошнімі статыстычнымі звесткамі ў Літве пражывала 15,7% нацменшасцяў да ўсяго насельніцтва, паведамляе delfi.

Усяго ж у 2008 г. у Літве жыло 3,3 млн чалавек.

Літоўцаў – 84,3%, 6,2% -- палякаў, 5% рускіх,

1,1% беларусаў (гэта 37 тыс.),
0,6% украінцаў, па 0,1% яўрэяў, латышоў, татараў, немцаў, ромаў (цыганоў).

***

У 1989 г. беларусаў у Літве было 55 тыс. (1,7%), паводле звестак на 2005 г. – 42 тыс.

***

У Латвіі ў 2006 г. жыло 66,3 тыс. беларусаў (2,9%), паведамляе Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне гэтай краіны,

у 2000 г. нашых суайчыннікаў там было 76 тыс., у 1989 г. - 90 тыс.

***

Што да Эстоніі, то паводле Міністэрства па народанасельніцтве, тут пражывае 1,2% беларусаў (16 тыс. чалавек). Паводле звестак на 2005 г. іх было - 21 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?