Колькасць насельнiцтва сталiцы ўзрасла за 2008 год на 14,1 тысячы чалавек — як за кошт мiграцыйнага, так i натуральнага прыросту, паведамiлi ў Галоўным статыстычным упраўленнi Мiнска.

Мiграцыйны прырост склаў 11 056 чалавек i адбываўся ў асноўным за кошт прыезду жыхароў з абласцей Рэспублiкi Беларусь. Што да краiн СНД i Балтыi, то найбольшая колькасць мiгрантаў прыбыла ў Мiнск з Расii i Украiны. Натуральны прырост насельнiцтва за мiнулы год у цэлым па горадзе склаў 3059 чалавек. У 2008 годзе нарадзiлася 20 806 малых (у 2007‑м — 19 483). Усяго за 2008 год памерлi 17 747 жыхароў сталiцы (у 2007‑м — 17 176).

Мінск-навіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0