Друкаваны орган Партыі камуністаў Беларускай газета «Товарішч» часова не выходзіць. Паводле словаў галоўнага рэдактара, ва ўсім вінаваты крызіс.

Як кажа рэдактар газеты Сяргей Вазняк, прычына прыпынення выхаду — фінансавы крызіс. З пачатку года рэдакцыя падрыхтавала толькі чатыры нумары замест васьмі.

«Мы ў выніку вядомых прычынаў не распаўсюджваемся праз кіёскі, газета раздаецца бясплатна. Існуем на прыватныя ахвяраванні. Зараз усім цяжка, і нашыя прыхільнікі – не выключэнне», – распавёў Сяргей Вазняк.

Нягледзячы на вымушаны прастой, Вазняк упэўнены, што ў хуткім часе выхад «Товарішча» будзе адноўлены: «Хаця павінен прызнаць, што выпуск аднаго нумара «Товарішча» – гэта не адна тысяча даляраў, – заяўляе рэдактар. – Бо газета друкуецца ў Смаленску, выдаткі на дастаўку, паперу, ганарары і гэтак далей. Ды і тыраж у нас не маленькі – 20 тысячаў асобнікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?