Вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод» пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў бюро інфармацыйнага забеспячэння прадпрыемства.

Рашэнне прынята на падставе загаду Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2008 года № 387 і загаду Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2009 года № 163.

Паводле слоў прадстаўніка прадпрыемства,

100% акцый ААТ «МАЗ» належаць дзяржаве.

Мінскі аўтазавод быў уключаны ў план па прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў на 2008—2010 гады, зацверджаны ўрадам. У гэтым годзе таксама плануецца акцыянаваць такія буйныя прамысловыя аб’екты, як «Гомсельмаш», Беларускі аўтамабільны завод, Мінскі завод колавых цягачоў, завод «Віцязь».

Як раней паведамляў БелаПАН, МАЗам цікавіўся шэраг буйных патэнцыяльных інвестараў. Так, у маі 2008 года Беларусь наведаў старшыня праўлення ААТ «Рускія машыны» Алег Дзерыпаска. Адбылася яго сустрэча з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас візіту абмяркоўваліся магчымыя варыянты супрацоўніцтва, у тым ліку МАЗа і канцэрна «Рускія машыны».

***

Мінскі аўтамабільны завод створаны ў 1944 годзе. Сёння гэтае найбуйное дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі па выпуску велікагрузнай аўтамабільнай, а таксама аўтобуснай, тралейбуснай і прычапной тэхнікі. На галаўным прадпрыемстве працуюць каля 27 тыс. чалавек.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0