Праз пакінуты пакет соку вечарам 27 лютага на 19 хвілін — з 17.14 да 17.33 — была спынена пасадка і высадка пасажыраў на станцыі метро "Купалаўская". Пра гэта паведаміў БелаПАН старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС па ахове Мінскага метрапалітэна Арцём Гарашэвіч.

Паводле яго слоў, пакет з недапітым сокам быў знойдзены ў пачатку падземнага пераходу на станцыі "Кастрычніцкая".

Пасажыраў эвакуявалі, а цягнікі рухаліся праз станцыю без спынення.
Калі супрацоўнікі спецпадраздзялення "Алмаз" высветлілі, што пакет не ўяўляе небяспекі, станцыя адкрылася.

"Усе службы спрацавалі хутка і дакладна", — зазначыў А.Гарашэвіч

Ён не здолеў адказаць, былі гэта вучэнні ці рэальная сітуацыя.

***

4 ліпеня 2008 года ў цэнтры Мінска ў выніку выбуху самаробнага прыстасавання, закладзенага ў двухлітровы пакет ад соку, былі паранены 54 чалавекі, якія прыйшлі на канцэрт з нагоды Дня незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?