Мы з акопаў не выйшлі —
Мы на лініі Сталіна.
У абозе ўсе дышлі
Ў бок усходу пастаўлены.

Коні зніклі ў каўбасах
Дзвюх сталіцаў імперыі.
Чуць чутно: «Бела Раша...»
Ў час бульбянай містэрыі.

Ў выскалянскія шоў
Перайначаны святы.
Сваю родную мову
Зрэдку чуюць салдаты.

Ад памежнай Гародні
Да грузінскага Горы
Стод у шынэльцы паходнай
Сваю лінію зорыць.

Мы на ўсходзе ў даверы —
Там з нас меншае мыта...
Мы — ландскнэхты імперыі.
Адным словам — найміты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?