У Расіі падазронай смерцю памёр беларускі крымінальны аўтарытэт «Біра», які трымаў у страху ўвесь Бабруйск.
Ён памёр ад сардэчнай недастатковасці ў сябе на кватэры. Мяркуецца, што «Біра» будзе пахаваны ў Бабруйску.
Уладзімір Бірукоў нарадзіўся ў 1963 г. у Бабруйску, быў адным з ініцыятараў стварэння бабруйскага «абшчака». Ажыццяўляў кантроль за Бабруйскам. Быў «каранаваны» ў 1996 г. у Маскве.
Бірукоў выкарыстоўваў сувязі бацькі, які памёр у 1994 г. у Ізраілі. У спадчыну атрымаў невялікі завод, віллы, маторныя лодкі, значны капітал.
Яго групоўка аб’ядноўвала 300 актыўных членаў. Бандыты кантралявалі гарадскія рынкі, абклалі данінай камерсантаў. У сферу інтарэсаў уваходзілі не толькі прыватнікі, але і дзяржпрадпрыемствы.
19 лютага Бірукоў быў затрыманы ў Маскве, але на наступны дзень адпушчаны па рашэнні пракурора.
Бірукоў падазраваўся, што цераз падстаўныя фірмы скупіў у Бабруйску больш за 10 аб’ектаў нерухомасці — дамы, рынкі, рамонтныя майстэрні.