Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту ў Беларусі з 1 сакавіка павышана з $100,9 за 1 т да $115,3. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада нумар 247, паведамілі БЕЛТА у Апараце Саўміна.

Памер пошліны скарэкціраваны ў сувязі з аналагічным павелічэннем экспартнай пошліны на нафту з 1 сакавіка ў Расійскай Федэрацыі. Да ўзроўню расійскіх павышаны і экспартныя пошліны на нафтапрадукты. Так, пошліна на светлыя нафтапрадукты (лёгкія і сярэднія дыстыляты, газойлі, бензол, талуол, ксілолы) складае $90 за 1 т супраць ранейшых $80,3 за 1 т, на цёмныя нафтапрадукты(маслы, адпрацаваныя нафтапрадукты, мінеральныя воскі, кокс нафтавы, бітум нафтавы і іншыя астаткі нафтаперапрацоўкі) — $48,5 за 1 т (ранейшая стаўка — $43,2 за 1 т).

У адпаведнасці з міжурадавым беларуска‑расійскім пагадненнем стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў Беларусі ўстанаўліваюцца ў памеры, роўным стаўкам, што прымяняюцца ў Расіі. Уводзіцца ў дзеянне яны павінны ў тыя ж тэрміны, што і стаўкі, якія ўстанаўліваюцца адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі Расійскай Федэрацыі.

Згодна з беларуска‑расійскімі дамоўленасцямі пошліна на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь з Расіі, у 2009 годзе разлічваецца з прымяненнем каэфіцыента 0,356. Такім чынам, з 1 сакавіка яна складае для Беларусі $41 за 1 т.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?