У мінулым годзе жыхары гэтага гораду спажылі ў сярэднім па 60 л спіртнога, выдаткаваўшы на гэта 70,3 млрд рублёў.

Для параўнання, на вопратку і абутак жыхары Баранавічаў аддалі 15,5 млрд рублёў, піша Іntex-press. Цягам мінулага году гандлёвыя арганізацыі гораду рэалізавалі 9,7 млн літраў спіртной прадукцыі.

У пераліку на кожнага месціча разам з немаўлятамі — гэта каля 60 літраў на чалавека. У 2008 годзе адзін жыхар гораду выпіў у сярэдні 25 л піва (на 2,1 л больш, чым у 2007 г.), 14 л гарэлкі (на 1,5 л болей), 13 л «чарнілаў».

Такія лічбы робяць зразумелай колькасць чалавек, што знаходзяцца на ўліку з сіндромам залежнасці ад алкаголю ў Баранавіцкім наркалагічным дыспансеры — па стане на 1 лютага там зарэгістравана больш за 4,5 тыс. чалавек.

А інфармацыі мясцовай міліцыі, кожнае трэцяе злачынства здзяйсняецца ў нецвярозым стане. Толькі ў студзені па гэтай прычыне ў міліцыю звярнулася 437 гараджанаў.

Паводле Іntex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0