Узровень беспрацоўя ў Беларусі, калі разлічваць паводле метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), дасягае 4,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

Гэткія звесткі падае «Экономическій бюллетень» навукова-даследчага інстытуту Міністэрства эканомікі.

Як вядома, афіцыйна беспрацоўе ў Беларусі застаецца на ўзроўні 0,9%, бо людзям няма сэнсу рэгістравацца ў якасці беспрацоўных — дапамога па беспрацоўі мізэрная, затое ганяюць на грамадскія працы амаль задарма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?