Некаторыя лукашэнкаўскія ідэолагі працягваюць даказваць, што беларуская нацыя — штучная прыдумка.

Гэтак, выкладчык БДУІР і актыўны аўтара прэзідэнцкага рупара, часопіса «Беларуская думка» апублікаваў чарговы артыкул, у якім ізноў выстаўляе беларусаў гістарычным непаразуменнем. Фантазіяй групкі маргіналаў. Інтрыгай, выгаднай польскіх сепаратыстам.

Што ўражвае ў лукашэнкаўцаў‑русацяпаў, гэта іх здольнасць у ХХІ стагоддзі карыстацца лексіконам расійскай нацыяналістычнай публіцыстыкі з ХХ стагоддзя і абмяжоўвацца спасылкамі на крыніцы на расейскай і беларускай мовах. Нават крыніцаў на польскай і ўкраінскай мовах Гронскі не выкарыстоўвае і пры гэтым бярэцца даследаваць гісторыю беларускага нацыяналізму! А класічных працаў па нацыятварэнні Гелнэра, Сміта, Гроха, якія тлумачаць механізм рэвалюцыйных зрухаў у свядомасці, у выніку якіх народнасць ці этнаграфічная група ўсведамляе сябе нацыянальнай супольнасцю, для Гронскага нібы не было.

У выніку

аўтар аперуе аргументамі кшталту: «Калабарацыянісцкая складовая беларускага нацыяналізму», «склад гісторыкаў і філолагаў ранняй Беларускай акадэміі навук выклікае ў мяне пэўныя сумневы ў іх кампетэнтнасці», «большасць беларускіх нацыяналістаў былі палякамі»...
Суцэльнае палітыканства замест навукі.

Вянцом жа дадзенага артыкулу стала гіпотэза, што беларускае адраджэнне пачатку ХХ стагоддзя фінансавалася японскай разведкай.

Тады як продаж незалежных кніг і часопісаў напаўзабаронены, а незалежныя тэлеканалы і радыё выгнаны за мяжу, дзейнасць Гронскага і яму падобных заахвочваецца на дзяржаўным узроўні і знаходзіць шчодра аплачваную трыбуну ў нібыта «дзяржаўных», а на справе — лукашэнкаўскіх выданнях. Вялікі ж творчы патэнцыял захоўваюць ідэі нацыянальнага вызвалення Беларусі, калі лукашэнкаўцы аж да страты здаровага сэнсу любяць іх праціўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?