Фота vesti.rs

Фота vesti.rs

Дырэктар аэрапорту Ніша расказаў, што ў адзін самалёт сьвіта кіраўніка Беларусі не зьмясьцілася.

У часе прылёту Лукашэнкі на ўзьлётнай паласе не было ні аркестра, ні дзяржаўных сьцягоў, пішуць сэрбскія газэты. Паводле выданьня Press, беларускі кіраўнік разьлічваў, што непрыкметна і ціха трапіць на адпачынак у Сэрбію, а таму замест галоўнага сэрбскага аэрапорту імя Міколы Тэслы, куды звычайна прыбываюць асобы такога рангу, выбраў правінцыйны аэрадром імя Канстанціна Вялікага ў горадзе Ніш.

Журналісты выданьня «Вечернье новости» гутарылі з кіраўніцтвам гэтага аэрапорту.

Дырэктар Драган Бугарынавіч удакладніў, што зь Менску прыляцелі два самалёты. На «Boing 737‑800» быў беларускі кіраўнік. На іншай, меншай машыне «Embrajer» — яго сьвіта. Дзеці, унукі, іхныя нянькі, лекары, кухары, ахова ды іншы пэрсанал. Паводле Бугарынавіча, гэта прыкладна, чалавек 40.

Раней сэрбскае выданьне Press, а таксама шэраг іншых СМІ са спасылкай на ўласныя крыніцы называлі больш высокую лічбу – да 150 чалавек. Тым часам у гатэлі Гранд, дзе спынілася каманда беларускага прэзыдэнта, адмаўляюцца гаварыць, колькі канкрэтна нумароў і апартамэнтаў займаюць беларускія госьці. Паведамляецца, што спэцыяльна для высокіх гасьцей былі тэрмінова вызваленыя нумары, дзе жылі іншыя пастаяльцы. Гэтых людзей перасялілі ў астатнія гатэлі курорту.

Нягледзячы на пастаяннае прыкрыцьце высокага беларускага госьця ягонымі ўласнымі целаахоўнікамі ды мясцовымі ахоўнікамі, сэрбскім папарацы ўсё ж удалося выйсьці на сьлед і нават сфатаграфаваць яго. Як падае выданьне Blic,

Лукашэнка да вечару катаўся на лыжах пры дбайным наглядзе семярых целаахоўнікаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?