Вярхоўная Рада Украіны ў аўторак прагаласавала за адстаўку міністра замежных спраў Украіны Ўладзіміра Агрызкі.
За адстаўку міністра прагаласавалі 250 дэпутатаў — пры неабходных 226 галасах.
Звальнення Агрызкі дабіваліся Партыя рэгіёнаў і камуністы, якія рэзка раскрытыкавалі пазіцыю МЗС наконт тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Украінай і Румыніяй.
У лютым Міжнародны суд ААН адмовіў Украіне ў яе прэтэнзіях па пашырэнне выключных эканамічных зон у Чорным моры на тэрыторыях, багатых вуглевадародамі. Большая частка нафтагазавага шэльфу перайшла да Румыніі
0
0
0
0
0
0