Расійскія пасажыры цяпер будуць ездзіць у трамваях, аўтобусах, тралейбусах і маршрутках у цішыні.

Федэральная антыманапольная служба забараніла выкарыстанне гукавой рэкламы ў грамадскім транспарце. Падставай для разбіральніцтва сталі скаргі навасібірскіх пасажыраў, якім надакучыла тэлевізійная рэклама ў аўтобусах.

На думку старшыні Саюзу спажыўцоў Расіі Пятра Шэлішча, гэта рашэнне правільнае.

«Абсалютнай большасці грамадзян гэта добра, гукавая рэклама — раздражняючы фактар,
які замінае адпачыць ці проста пачытаць». Ён таксама мяркуе, што ў хуткім часе могуць забараніць гукавую рэкламу ў метро і на эскалатарах.

Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0