Урады Беларусі і Расіі днямі падпішуць пагадненне пра прадастаўленне Мінску чарговай траншы крэдыту на 500 млн даляраў, паведаміў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. «Пасля ўнясення паправак у бюджэт на 2009 год будзе пагадненне аб выдзяленні яшчэ $500 млн, як было прапісана ў мемарандуме», — сказаў Кудрын. Гэтыя грошы мелі прыйсці ў Беларусь яшчэ ў лютым, але Масква не перавяла іх, пакуль намеснік міністра гандлю Беларусі не падпісаў інструкцыі, якая адмяняе абмежаванні на продаж 15 імпартных пазіцый, у тым ліку піва, сыроў ды іншай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?