photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 5—7 сакавіка.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 5 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём па захадзе невялікія ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°C, па ўсходзе да мінус 8°C, днём мінус 1 — плюс 5°C.

Заўтра ў Мінску будзе воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°C, днём ад 0 да плюс 2°C.

У наступныя двое сутак, 6 і 7 сакавіка, па рэспубліцы чакаецца воблачнае надвор’е. Часамі ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, усходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, 6 сакавіка днём месцамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°C, днём мінус 2 — плюс 5°C.

6 сакавіка ў Мінску чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Часам ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, усходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°C, днём каля 0°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0