Ад панядзелка, 9 сакавіка, на Першым нацыянальным тэлеканале (БТ) пачнецца паказ трэцяга сезона папулярнага серыяла "Доктар Хаўз",

які распавядае пра эксцэнтрычнага, надзвычай цынічнага, але вельмі геніяльнага доктара-дыягноста Грэгары Хаўза.

У галоўнай ролі - брытанскі актор Х'ю Лоры.

Серыял, як і папярэднія два сезоны, будзе паказвацца з панядзелка па чацвер, двойчы на дзень: у 21:50 і 00:50.

Вынятак - дні Лігі чэмпіёнаў, напрыклад, наступныя аўторак і серада, калі БТ пакажа паўторныя матчы 1/8 фіналу.

Серыял карыстаецца вялікай папулярнасцю ў свеце і быў неаднаразова адзначаны прэстыжнымі ўзнагародамі, у тым ліку «Эмі» і «Залаты глобус», збольшага як «Найлепшы драматычны серыял», а Х'ю Лоры - як найлепшы актор драматычнага серыяла.

Зараз у Амерыцы ідзе 5-ты сезон «House MD».

Што да першага і другога сезонаў, то на БТ ён сабраў рэкордную аўдыторыю.

Фільм глядзела траціна вячэрняй глядацкай аўдыторыі, паводле звестак прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0