Паўабаронца «Барселоны» і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб прызнаўся, што быў бы шчаслівы, каб апынуўся ў «Баварыі».
Глеб не спраўдзіў чаканняў каталонцаў (ён пакуль не забіў ніводнага мяча за «Барсу»), і ягоны пераход улетку, хутчэй за ўсё, адбудзецца.
«Я не хачу праводзіць лепшыя гады сваёй кар’еры на лаўцы, — кажа паўабаронца. — «Баварыя» — асаблівая каманда, і яе інтэрас робіць мне гонар. «Баварыя» — адна з найлепшых камандаў у свеце!»
Але старшыня праўлення «Баварыі» Карл‑Хайнц Руменіге заявіў, што ўмовы пераходу пакуль не абмяркоўваліся, паведамляе Спорт‑Экспресс са спасылкай на Sky Sports.
***
Раней паведамлялася, што «Баварыя» збіраецца памяняць француза Франка Рыберы менавіта на Глеба, але менеджэр беларуса Мікалай Шпілеўскі абверг гэтыя чуткі.
Таксама заяўлялася, пра цікавасць да Глеба з боку іншых клубаў, у прыватнасці, мадрыдскага «Атлетыка».