Рэфармаванне ці толькі перафарбоўка фасаду? У віленскай студыі Белсату кіпяць жарсці: апазіцыйныя палітыкі і прадстаўнікі масмедыя спрачаюцца, ці варта сядаць за стол перамоваў з уладай. «Гэта палітычная інфантыльнасць самага высокага ўзроўню!» «Ды хай гэтая ўлада ўпадзе!» «Нуль у выніку, з-за нашай наіўнасці!»

Галоўная палітычная інтрыга апошніх месяцаў у Беларусі гэта перамовы беларускага ўраду з Еўрапейскім Звязам. Адныя называюць гэтыя перамовы бесперспектыўнымі, другія вераць у лепшае. А трэція не вераць нікому і чакаюць катастрофы, якая зруйнуе існы палітычны лад. Тым больш, што крызіс закрануў і Беларусь. У віленскай студыі Белсату дыскутуюць: Алег Гулак (старшыня БХК), Анатоль Лябедзька (старшыня АГП), Жанна Літвіна (старшыня БАЖ), Андрэй Саннікаў (каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»), Станіслаў Шушкевіч (старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада), Лявон Баршчэўскі (старшыня Партыі БНФ).

Ток-шоў выйдзе ў эфір 8 сакавіка ў нядзелю, у 21.25. Відэаанонс тэлевізійных спрэчак глядзіце тут:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?