Урад Тайланду прыняў рашэнне пра часовую адмену візавага збору для замежных турыстаў.

Апроч таго, гатэлям краіны загадана істотна знізіць плату за пражыванне для чужынцаў.

Ва ўсіх дзяржаўных музеях ўдвая патаннелі білеты, у ўваход у нацыянальныя паркі абвешчаны свабодным.

Гэтая акцыя будзе доўжыцца з 5 сакавіка да 4 чэрвеня 2009 году.

Улады Тайланда такім чынам спадзяюцца прыцягнуць у краіну турыстаў, напалоханых палітычным крызісам пры канцы мінулага году.

Тады на вуліцы Бангкока выйшлі сотні тысяч дэманстрантаў, якія захапілі два найбуйнейшыя аэрапорты краіны. Міжволі закладнікамі аказаліся тысячы турыстаў, якія днямі не маглі пакінуць Тайланд. Паводле некаторых звестак, нестабільная сітуацыя ў краіне прывяла да зніжэння турплыні амаль удвая.

Паводле Туризм и отдых

Глядзі для параўнання:
Летні адпачынак у Крыме істотна падаражэе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0