З 31 сакавіка па 5 красавіка прэзідэнт ЗША Барак Абама ажыццявіць візіт у Еўропу.
Ён наведае Вялікабрытанію, Францыю, Германію і Чэхію, паведаміла 5 сакавіка ў Бруселі дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.
Амерыканскі прэзідэнт возьме ўдзел у саміце НАТО ў Страсбургу (Францыя) і Кілі (Германія), а таксама ў сустрэчы з кіраўнікамі краін ЕС у Празе.
Як паведамляе РІА Новости, 3 красавіка Абама правядзе двухбаковыя перамовы з прэзідэнтам Францыі Нікаля Сарказі і канцлерам Германіі Ангелай Меркель.
5 красавіка ў Празе пройдзе саміт ЕС — ЗША, прысвечаны сусветнаму фінансаваму крызісу і праблемам бяспекі.
Плануецца, што амерыканскага лідэра будуць суправаджаць Хілары Клінтан і кіраўнік Пентагона Роберт Гейтс.