У інтэрнэце з'явілася відэа флэш-мобу, зладжанага 1 сакавіка ў адным з сталічных падземных пераходаў. Моладзь танчыла без музыкі – пад рытмы, якія было чуваць толькі ў навушніках. Дзіўна, што большасць мінакоў не звяртала на дзікую карціну вялікай увагі. Праходзілі міма, не азіраючыся. Напэўна, столькі ў нашай краіне абсурду, што нават бязгучная дыскатэка ў падземным пераходзе выклікае ў тых, хто яе бачыць, рэакцыю кшталту: «А мо так і трэба?»
Забавы сталічнай моладзі Відэа 27
Бязгучная дыскатэка ў падземным пераходзе.