Навучальны год у ЭГУ завяршаецца. Частка студэнтаў будзе спрабаваць правесьці лета ў Беларусі. Для іншых дакладна вядома, што такой магчымасьці няма.

Студэнтам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, якія вымушаны вучыцца па-за межамі Беларусі, беларускія ўлады чыняць пэўныя праблемы. З падрабязнасьцямі наш карэспандэнт зь Вільні.

ЭГУ, які на нявызначаны час знаходзіцца ў Летуве, але прымае студэнтаў зь Беларусі, мае праблемы, ад якіх іншыя ВНУ Летувы абароненыя законам. Справа ў тым, што студэнты ЭГУ ўсё часьцей скардзяцца на факты незразумелых паводзінаў працаўнікоў памежных службаў Беларусі – асабістыя дагляды, пытаньні датычныя працы ЭГУ, фінансаваньні апошняга. Акрамя гэтага відавочныя спробы вярнуць у Беларусь тых, каго сама ўлада пазбавіла магчымасьці вучыцца ў сваёй дзяржаве за ўдзел у акцыях супраць недэмакратычнасьці рэжыму ў краіне.

Навучальны год у ЭГУ завяршаецца. Частка студэнтаў будзе спрабаваць правесьці лета ў Беларусі. Для іншых дакладна вядома, што такой магчымасьці няма. Але і адны, і другія спадзяюцца, што некалі існуючыя рэаліі ў Беларусі скончацца.

Радыё Палёнія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0