Дарагія суайчынніцы!
Сардэчна віншую вас з цудоўным вясеннім святам - Днём жанчын.
Вы з гонарам і годнасцю выконваеце святую місію, ускладзеную на вашы кволыя плечы, - аберагаеце сямейны ачаг, прыўносіце любоў і радасць у гэты свет.
Сучасныя жанчыны з высокім прафесіяналізмам, актыўным удзелам у палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці краіны смела бяруць на сябе адказнасць за цяперашняе і будучае Беларусі.
Дзяржава высока цэніць ролю жанчын-маці, якія выхоўваюць падрастаючае пакаленне, клапоцяцца пра дзяцей.
Перакананы, што вы, дочкі роднай беларускай зямлі, заўсёды будзеце прыкладам патрыятызму, працавітасці і вернасці грамадзянскаму абавязку.
Дарагія жанчыны! Нізкі паклон вам за мудрасць і душэўную шчодрасць.
Дзякуй за цеплыню вашых рук і ззянне вачэй.
Няхай ваш дом будзе напоўнены ўтульнасцю і гармоніяй, а сэрца сагрэта цяплом, клопатам і ўвагай родных і блізкіх!
Здароўя, бадзёрасці духу, удачы і шчасця.
Аляксандр Лукашэнка