ОП

ОП

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў складаным палітычным рашэннем уключэнне ў спіс на абмен з т.зв. ДНР і ЛНР (акупаваныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей) пяцярых экс-«беркутаўцаў», абвінавачаных у масавых расстрэлах на Майдане 20 лютага 2014 года. Як перадае УНІАН, пра гэта ён паведаміў у аэрапорце «Барыспаль» пасля сустрэчы ўкраінскіх грамадзян, вызваленых з палону баевікоў у рамках абмену.

«З нагоды «беркутаўцаў» — так гэта ўмова «усіх на ўсіх», умова гэтага абмену. Мы забіралі нашых герояў. Гэта было складанае рашэнне, рашэнне палітычнае», — заявіў ён.

29 снежня, у Данецкай вобласці адбыўся абмен. Украіне вярнулі 76 чалавек. У рамках абмену Украіна перадала ў ДНР і ЛНР абвінавачаных у масавых забойствах на Майдане ў 2014 годзе былых супрацоўнікаў спецпадраздзялення «Беркут» Алега Янішэўскага, Сяргея Зінчанку, Паўла Аброськіна, Сяргея Тамтуру і Аляксандра Марынчанку, якіх напярэдадні суд выпусціў з-пад варты пад асабістае абавязацельства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0