Пасажырскі аўтобус, які перавозіў грамадзян Беларусі перакуліўся ў кювет пад Псковам, ёсць пацярпелыя, паведамляе Interfax.by са спасылкай ДІБДР РФ.

— Аварыя адбылася на 269 км трасы Р-23 «Санкт-Пецярбург — Невель — мяжа Беларусі». Кіроўца «Неаплана» на маршруце «Мінск - Санкт-Пецярбург», здзейсніў з'езд з дарогі направа па ходзе руху з наступным перакульваннем, - сказалі ў ДІБДР.

У прэс-службе УМВД Расіі па Пскоўскай вобласці распавялі, што паводле дадзеных датчыкаў аўтаматызаванай сістэмы метэаралагічнага забеспячэння, асфальтабетоннае пакрыццё на ўчастку было вільготнае, апрацаванае процігалалёднымі матэрыяламі.

Колькасць пацярпелых складае 19 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей. 14 чалавек шпіталізаваны.

Усяго ў аўтобусе было 50 чалавек, у тым ліку 4 дзяцей і 2 кіроўцы, усе яны грамадзяне Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0