Найлепшым спартсменам дзесяцігоддзя па версіі Associated Press прызнаны баскетбаліст Леброн Джэймс.

Выданне назвала форварда клуба Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) «Лос-Анджэлес Лейкерс» каралём і чэмпіёнам і адзначыла, што ніводны баскетбаліст не выйграваў столькі гульняў або узнагарод за дзесяцігоддзе. Калі не лічыць плэй-оф, ніхто ў НБА не набраў больш ачкоў, чым Джэймс за апошнія дзесяць гадоў. Спартсмен распавёў выданню, што 30 снежня яму спаўняецца 35 гадоў, і ён знаходзіцца ў лепшай у сваім жыцці форме. У 2010-м ён быў на 124 месцы ў спісе лепшых гульцоў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0