на фота акцыя 8 снежня, Надзея Бужан

на фота акцыя 8 снежня, Надзея Бужан

На 30 снежня прызначаны шэраг працэсаў над актывістамі і актывісткамі, што прынялі ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць «паглыбленнай інтэграцыі» з Расіяй. Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных массавых мерапрыемствах, якія адбыліся 7 і 8 снежня, піша spring96.org.

У дачыненні да ўсіх складзеныя пратаколы 23.34 КаАП.

У судзе Ленінскага раёна будуць разглядацца справы Барыса Анікеева, Уладзіміра Арлова, Барыса Дуброўскага, Змітра Казлова (Шэры кот), Віктара Кавалькова (айцец Вікенцій), Уладзіміра Някляева, Ганны Шапуцькі.

Суд Цэнтральнага раёна разгледзіць справы Пётры Садоўскага, Аляксея Сюдака, Андрэя Шарэнды. Суд Заводскага раёна — Валера Рабцава.

На мінулым тыдні на суткі былі асуджаныя: Павел Севярынец, Яўген Афганель, Максім Вінярскі, Алена Талстая, Станіслаў Шашок, Леанід Кулакоў, Сяргей Ціханоўскі, Алесь Чахольскі, Максім і Дзяніс Урбановічы. Большасць з іх атрымала 15 сутак і правядзе Новы год і праваслаўныя Каляды за кратамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0