Аварыя ў зарэчным мікрараёне горада адбылася 29 снежня каля 15.40. 61-гадовы берасцеец рухаўся на аўтамабілі «БМВ» па вуліцы Сальнікава. Праехаўшы на забараняльны сігнал святлафора, на скрыжаванні з вуліцай Махновіча кіроўца сутыкнуўся з аўтамабілем таксі «Таёта», за рулём якога ехаў 39-гадовы жыхар абласнога цэнтра.

У выніку ДТЗ 10-гадовая пасажырка «БМВ», якая ехала ў бустэры, і кіроўца таксі атрымалі траўмы. Дзяўчынку шпіталізавалі ў дзіцячую абласную бальніцу, мужчыну - у траўматалагічнае аддзяленне цэнтральнай гарадской бальніцы, піша БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0