Здарэнне адбылося вечарам 29 снежня на вуліцы Цаглянай, піша МНС.

Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, у двары прыватнага жылога дома пад легкавым аўтамабілем знаходзіўся заціснуты мужчына. Высветлілася, што ў той момант, калі ён рамантаваў свой «Форд Мандэа», аўтамабіль саскочыў з апоры.

Ратавальнікамі з дапамогай адмысловай прылады ён быў дэблакаваны і перададзены брыгадзе медыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0