Пахаванне адбудзецца а 13-й гадзіне. Чытайце рэпартаж на НН.Бай.

Развітанне з дысідэнткай, якая рашылася на крок адчаю, адбудзецца па адрасе: г. Салігорск, вул. Наберажная, дом 2, 1‑й пад’езд.

* * *

33-гадовая дысідэнтка з Салігорску зрабіла сабе смерць, пасля таго як яе засудзілі да 2,5 гадоў хіміі за лжывы данос.

Паводле Міхайлоўскай, яна казала, што не перажыве суду і заяўляла, што ня лічыць сябе вінаватай. Таму пасьля суду яна нават адмовілася пісаць касацыйную скаргу. Раіса Міхайлоўская агучыла гэтую навіну падчас выступу на Асамблеі няўрадавых арганізацыяў, якая праходзіць у Менску. Яе ўдзельнікі хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць Паляковай. Абвешчаны збор сродкаў на пахаваньне праваабаронцы.

Нагадаем, на гэтым тыдні суд Салігорскага раёну вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да 33-гадовай Яні Паляковай, якая абвінавачвалася па частцы 2 артыкулу 400 Крымінальнага кодэксу (заведама ілжывы данос). Прысуд: 2 гады 6 месяцаў абмежаваньня волі — так званай «хіміі». Акрамя таго, суд ацаніў маральную шкоду, нанесеную былому ўчастковаму Пугачову, у памеры 1 000 000 рублёў.

— Для Яні гэты прысуд быў шокам, — расказвае праваабаронца Валер Шчукін, які прысутнічаў у яе на судзе. — Я амаль цэлы дзень правёў у яе пасьля гэтага суду, яна паўтарала адно: «Я ня буду зэчкай». Помню, калі мяне пасадзілі першы раз, жонка саромелася ў горад выходзіць, ёй здавалася, што гэта ганьба.

Мусіць, так і ў Яні было. Толькі яна была вельмі эмацыйным чалавекам, і ня вытрывала.

* * *

Рэдакцыя «НН» смуткуе разам з сваякамі і землякамі Яні Паляковай. Вечная памяць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0