Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Усіх, хто гэтую навагоднюю ноч збіраецца правесці на галоўных ёлках свайго горада, чакае кароткачасовы снег, мокры снег і ад 5 градусаў марозу да +1. Пры гэтым сіноптыкі папярэджваюць аб моцным ветры, парывы ​​якога ў начныя і ранішнія гадзіны будуць дасягаць 15-20 м/с, піша sb.by.

Днём 1 студзеня істотных ападкаў не чакаецца, затое магчыма галалёдзіца. Зноў парывісты вецер і ад 3 марозу да +3.

У чацвер, 2 студзеня, невялікія кароткачасовыя ападкі, галалёдзіца. Вецер парывамі да 14 м/с. Уначы чакаецца ад мінус 5°С да + 1°С, а днём паветра прагрэецца да -1 ° С … + 5°С.

У пятніцу, 3 студзеня, туманы і галалёдзіца. Ноччу сіноптыкі абяцаюць да 4 градусаў ніжэй за нуль, а днём пацяплее да + 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0